Пытанні да экзамену
- Беларуская мова як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры і форма яе выражэння. Паходжанне беларускай мовы, гістарычныя ўмовы яе развіцця.
- Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як адзінка мовы. Адназначныя і мнагазначныя словы.
- Аманімія і сумежныя з’явы (амафоны, амаформы, амографы).
- Паранімія. Вузкае і шырокае разуменне параніміі.
- Сінанімія ў беларускай мове. Абсалютныя, семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы.
- Антонімы. Антанімія і мнагазначнасць. Кантэкстуальныя антонімы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.
- Стылістычная дыферэнцыяцыі лексікі.
- Лексіка беларускай нацыянальнай мовы паводле сферы ўжывання.
- Лексіка беларускай мовы паводле яе паходжання.
- Актыўная і пасіўная лексіка.
- Прадмет, задачы, аб’ём фразеалогіі. Семантычная, марфала-гічная, сінтаксічная, стылістычная характарыстыка фразеалагізмаў.
- Утварэнне фразеалагізмаў і іх этымалагічная класіфікацыя.
- Фанетыка – навука аб гукавым ладзе мовы. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Састаўныя часткі фанетыкі: акцэнталогія, інтаналогія, сілабіка.
- Гукі маўлення як асноўныя адзінкі фанетыкі. Аспекты іх вывучэння: акустычны, артыкуляцыйны, перцэптыўны, функцыянальны.
15.Сегментныя (лінейныя) фанетычныя адзінкі: фраза, такт (сінтагма), фанетычнае слова, склад, гук. Звышсегментныя фанетычныя адзінкі.
- Артыкуляцыйны аспект вывучэння гукаў беларускай мовы. Маўленчы апарат.
- Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў.
- Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных гукаў.
- Артыкуляцыйная база беларускай мовы.
- Перцэптыўны аспект вывучэння гукаў.
- Узаемадзеянне гукаў у маўленчай плыні. Фанетычны закон. Камбінаторныя і пазіцыйныя змены гукаў.
- Якасная і колькасная рэдукцыя галосных. Аканне і яканне як разнавіднасці якаснай рэдукцыі галосных у беларускай мове.
- Пратэтычныя і эпентэтычныя гукі ў беларускай мове.
- Акамадацыя, асіміляцыя і дысіміляцыя гукаў у беларускай мове.
- Сцяжэнне (кантракцыя) гукаў у беларускай мове.
- Спрашчэнне гукавых спалучэнняў (дыярэза) у беларускай мове.
- Пазіцыйныя чаргаванні галосных і зычных гукаў у беларускай мове.
- Гістарычныя чаргаванні галосных і зычных фанемаў у беларускай мове.
- Склад як фанетычная адзінка. Будова склада. Тыпы складоў. Правілы складападзелу ў беларускай мове.
- Націск і яго асаблівасці. Фразавы, тактавы, лагічны і слоўны націскі. Тыпы слоўнага націску. Месца націску ў слове.
- Інтанацыя. Акустычныя характарыстыкі інтанацыі. Лінгвістычная значнасць інтанацыі.
- Асноўныя правілы вымаўлення галосных гукаў і іх спалучэнняў.
- Асноўныя правілы вымаўлення зычных гукаў і іх спалучэнняў.
- Прадмет і задачы графікі. Беларускі алфавіт.
- Гукавыя значэнні літар. Адназначныя і двухзначныя літары. Гукавы і складовы прынцпы графікі.
- Асноўныя паняцці арфаграфіі: арфаграма, прынцып арфаграфіі, арфаграфічнае правіла, арфаграфічная памылка, апорнае напісанне, раздзелы арфаграфіі.
- Фанетычны прынцып арфаграфіі і правілы, якія грунтуюцца на гэтым прынцыпе.
- Марфалагічны (фанематычны) прынцып арфаграфіі і правілы, заснаваныя на гэтым прынцыпе.
- Гісторыя фарміравання і развіцця арфаграфічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча (1918), яе роля ў замацаванні адзіных арфаграфічных і граматычных нормаў беларускай літаратурнай мовы.
- Новая рэдакцыя “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008).